Бір-понг у Менску

Піва «Абалонь», шарык для пінг-понга і сябра. Бір-понг – сапраўдны цуд заморскай пазітыўнай тэхналогіі.

Два разы на месяц у «Піўной гісторыі» ўкараняюць амерыканскія традыцыі спартыўна-алкагольнага баўлення часу.

«Сёння замест “Жыгулёўскага” будзе “Абалонь”», – радасна апавяшчае натоўп гульцоў і заўзятараў бір-понгу Ілля Буднік, арганізатар турніра. Удзельнікі рэагуюць на навіну задаволеным ровам.

Сам Ілля падгледзеў гэтуў гульню падчас сваіх паездак ў Амерыку. Пагуляў, спадабалася, уцягнуўся: «Навучыўся там гуляць на вечарынах, прывёз ідэю сюды, зрабіў карэкцыю гульні пад нашых людзей. Два сталы самі зладзілі, хаця можна было і купіць за $ 250».

Гульня, як выцякае з назвы, – файны мікс з настольнага тэнісу і літраболу.

Працяг рэпартажу глядзіце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)