Лица

«Белая яблыня грому» вырасце ў Вільні

Маладзёвая ініцыятыва StudAlliance і Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” ў межах грамадскай кампаніі “Будзьма беларусамі!” разам з Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам ладзяць прэзентацыю новага праекта Лявона Вольскага “Белая яблыня грому” ў Вільні.

Адкрыць для сябе беларускія літаратурныя скарбы ў інтэрпрэтацыі Лявона Вольскага жыхары Вільні змогуць17 красавіка, паведамляе Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”. Слухачы Беларусі ўжо мелі магчымасць пазнаёміцца з гэтым праектам падчас канцэрта-прэзентацыі ў Мінску 23 сакавіка ў Купалаўскім тэатры.

Унікальны і наватарскі праект з 12 песняў на словы хрэстаматыйных беларускіх паэтаў стане не адзіным падарункам прыхільнікам творчасці Лявона Вольскага.

Пасля кароткага антракту слухачоў чакаюць сюрпрызы. Выкананне Вольскім песняў новых і тых, што даўно ўжо сталі хітамі, творы з любімай усімі “Крамбабулі”, нязмушаная гутарка, знаёмства з новымі цікавымі музыкамі і шмат чаго іншага.

Уваход на канцэрт будзе вольны!

Канцэрт адбудзецца ў клубе "Mulen ružas" (V. M. Putino g. 5 - насупраць офіса ЕГУ) 17 красавіка.

Пачатак а 19:00.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)