Лица

Беларусы заспявалі ў анлайне нацыянальны гімн Беларусі «Пагоня»

Беларусы з розных краін свету заспявалі разам нацыянальны гімн Беларусі «Пагоня». Гэта натхняе! 

Грамадская кампанія «Годна» разам з музыкам Сержуком Доўгушавым, лідарам гурта Vuraj і стваральнікам ініцыятывы «Спеўны сход», запусціла штотыднёвы музычны праект «Спяваем Годна». Сэнс яго: збіраць у анлайн-фармаце беларусаў з розных куткоў свету і спяваць вядомыя і знакавыя беларускія песні разам з іх аўтарамі і выканаўцамі.

23 чэрвеня адбылася прэм’ера відэароліка «Спяваем Годна нацыянальны гімн «Пагоня». У запісе песні паўдзельнічаў вядомы оперны барытон Ілля Сільчукоў, зайгралі на гуслях і праспявалі Алесь Чумакоў і Таццяна Ячная, мастацкі кіраўнік і дырыжор хору Concordia Галіна Казіміроўская.

Наступным разам удзельнікам будзе прапанавана заспяваць песню Сяргея Міхалка. Якую менавіта — пакуль трымаецца ў сакрэце. Але пра ўсё будзе своечасова паведамлена. У запісе новых песень можа паўдзельнічаць кожны ахвотны. Каб не прапусціць навіны, далучайцеся да тэлеграм-канала і чата Годна.

Да гэтага беларусы спявалі разам са Змітром Вайцюшкевічам Я нарадзіўся тут і Лявонам Вольскім Паветраны шар.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(18)