Беларусы Бостана: Чарнобыль, палiтвязнi, Калеснiкава – памятаем

Прадстаўнікі беларускай дыяспары ў рэспіратарах і абаронных касцюмах правялі акцыю памяці 35 гадавіны аварыі на Чарнабыльскай АЭС і паднялі пытанне бяспекі Астравецкай АЭС перад сусветнай грамадскасцю.

Беларусы сабраліся каля Капітолія штата Массачусэт і ўшанавалі хвілінай маўчання ахвяраў Чарнобыльскай трагедыі. На фоне велізарнага трохметровага знака радыёактыўнасці пад трывожныя гукі лічыльніка Гейгера яны распавялі свае гісторыі трагедыі, перажытыя ў 1986-м.

Да беларусаў далучыліся прадстаўнікі ўкраінскай дыяспары, каб выказаць сваю салідарнасць. Удзельнікі акцый нагадалі амерыканцам, што для радыёактыўных ападкаў няма мяжаў і наступствы такіх катастрофаў ўплываюць на здароўе кожнага чалавека. Таксама прагучалі заклікі ўзмацніць ціск на рэжым Лукашэнкі з мэтай правядзення свабодных і справядлівых выбараў і патрабавання міжнароднага кантролю за бяспекай Беларускай атамнай электрастанцыі.

Пасля прачытання эмацыянальных урыўкаў з твора Святланы Алексіевіч «Чарнабыльская малітва», удзельнікі акцый зладзілі свой Чарнобыльскі Шлях – марш да памятнага знака, усталяванага ўкраінскай дыяспарай на пятую гадавіну Чарнабыльскай катастрофы.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(14)