Беларускія банкі «адмываюць» грошы?

«Немагчыма ўстанавіць, ці займаецца банк якой-небудзь легальнай дзейнасьцю наогул», – канстатаваў намесьнік міністра ЗША

Казначэйства ЗША падазрае два беларускія банкі ў адмываньні грошай. У сёньняшняй заяве амэрыканскага фінансавага ведамства «Трастбанк» і «Крэдэксбанк», былі ўключаныя ў сэкцыю 311 Патрыятычнага Акту ЗША як установы, якія выклікаюць «першачарговую занепакоенасьць адносна адмываньня грошай».

«Гэтыя захады накіраваныя на тое, каб абараніць амэрыканскую фінансавую сыстэму ад замежных фінансавых установаў, чые надзвычай падазроныя парадкі правядзеньня трансакцыяў і татальная адсутнасьць празрыстасьці робіць немагчымым устанавіць, ці займаецца банк якой-небудзь легальнай дзейнасьцю наогул», канстатаваў намесьнік міністра ЗША ў справе тэрарызму і фінансавай выведкі Дэвід Коген, камэнтуючы абнародаваны сёньня сьпіс падазроных банкаў.

Уключэньне ў гэты сьпіс дае права міністру фінансаў ЗША запатрабаваць ад Белага дому ўвядзеньня санкцый супраць названых установаў.

Міністэрства фінансаў ЗША ўвяло абмежавальныя захады супраць "Трастбанку" (тады называным "Інфабанк") яшчэ ў 2004 – за адмываньне грошай Садама Хусэйна.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)