Беларускі студэнт праз суд дамогся аднаўлення ў інстытуце

Малады навуковец Аляксей Паўлоўскі праз суд дамогся скасавання незаконнага загаду аб адлічэнні з аспірантуры Інстытуту фізіалогіі Акадэміі навук. Як лічыць студэнт, праз адлічэнне інстытут зводзіў з ім рахункі за яго грамадзянскую пазыцыю.

Цяпер зноўку аспірант Аляксей Паўлоўскі. Фота «Народная воля»

Суд у Менску аднавіў маладога навукоўца з Магілёву Аляксея Паўлоўскага ў аспірантуры Інстытуту фізіалогіі НАНБ. Канфлікт паміж Паўлоўскім і кіраўніцтвам інстытуту ўзнік з-за адмовы адміністрацыі вылучыць студэнту месца ў студінтэрнаце нягледзячы на адпаведнае абавязальніцтва навучальнай установы.

Паўлоўскі нават звярнуўся з лістом у Адміністрацыю прэзідэнта і запатрабаваў вылучыць месца і кампэнсаваць аплату арэнды жылля ў Менску. 12 снежня 2011 года аспіранта азнаёмілі з загадам аб адлічэнні. Кіраўніцтва навучальнай установы палічыла, што ягоныя паводзіны «не адпавядаюць маральнаму абліччу вучонага».

Працяг артыкула чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)