Беларускі канструктар збіраецца стварыць секс-робата

Канструктар Аляксандр Казлоў лічыць, што секс-робат дапаможа вырашыць інтымныя праблемы ў беларускіх сем’ях і не толькі.

Спачатку Аляксандр Казлоў прыдумаў робата-даішніка.

Аляксандр Казлоў пачынаў з праектавання прамысловых робатаў, якія былі зусім не падобныя да манекенаў. Пасля стварыў серыю «штучных людзей». Напрыклад, манекена, які ўмее гаварыць і сустракае гасцей у гатэлі. Або працаўніка ДАІ, што вымярае хуткасць аўтаў, якія праязджаюць побач, і калі яна перавышае норму, уздымае ўгару руку з пісталетам.

«Вянцом усей маей дзейнасці мог бы стаць секс-робат, – разважае Аляксандр Казлоў. – У выпадку, калі аслабла мужчынская функцыя, стварыць такога сямейнага памочніка, які возьме на сябе частку інтымных функцыяў».

Праўда, людзі, з якімі канструктар дзеліцца гэткай ідэяй, успрымаюць яе па-рознаму. Працаўнік майстэрні Аляксандр Прыбыткоў, скажам, бачыць шмат праблемаў – маральных, этычных і псіхалагічных.

«Думаю, жанчына з нашаю машынай будзе дасягаць асалоды значна хутчэй, чымся з тою машынкаю, якую сення трымае ў руках», – не згаджаецца канструктар. Ен ужо абазначыў патэнцыйных пакупнікоў. Гэта – не толькі сем’і, але жаночыя калоніі, адзінокія і пажылыя жанчыны.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)