Общество

Беларускі Калегіюм абвяшчае набор

Беларускі Калегіюм прапануе дадатковае навучаньне па спэцыялізацыях:

- журналістыка: падставовы курс

- журналістыка: спэцкурсы

- найноўшая гісторыя

- філязофія/літаратура

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты старэйшых курсаў альбо асобы з вышэйшай адукацыяй. У выключных выпадках прымаюцца студэнты малодшых курсаў. Навучэнцамі БК могуць быць тыя, хто пастаянна альбо на час навучаньня пражывае ў Менску.

Навучальныя праграмы БК арыентаваныя на выкладаньне найноўшых фрагмэнтаў сучаснай веды і не дублююць існуючыя праграмы дзяржаўных і недзяржаўных унівэрсытэтаў.

Сэртыфікат Калегіюму не замяняе дыплём аб вышэйшай адукацыі.

Навучаньне ў БК – бясплатнае.

Пачатак заняткаў з 1 кастрычніка 2012 г.

Заяўкі прымаюцца па 23 верасьня 2012 г.

Умовы паступленьня глядзіце тут.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць праз kalehium@gmail.com

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)