Беларуска нарадзіла на польска-беларускай мяжы

Недалёка ад памежнага пераходу Баброўнікі на польскім баку мяжы беларуска нарадзіла дзіця. Роды прайшлі ў аўтамабілі на аўтазапраўцы. Гэта адбылося ўначы з 3 на 4 студзеня.

Разам з жанчынай пры родах прысутнічаў і бацька дзіцяці. Яна была толькі на 7 месяцы цяжарнасці. Пасля родаў беларусы накіраваліся на памежны пераход. Там памежнікі выклікалі для хуткую дапамогу, якая забрала маці і дзіцё ў шпіталь, паведамляе Kurier Poranny.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)