Общество
Антон Карповіч

Беларусам прапаноўваюць рабіць стаўкі на палітвязняў як на коней

У інтэрнэце з’явілася гульнявая сістэма politizator.com – «першы на пост-савецкай прасторы палітычны таталізатар», адзначаюць яе стваральнікі.

Гульнявая сістэма мае чатыры раздзелы – свет, Расію, Украіну і Беларусь. У апошнім прапануецца зрабіць дзве стаўкі: «Колькі палітвязняў сустрэнуць Новы год за кратамі?» і «Які аб’ём ЗВР (золатавалютных рэзерваў) будзе ў Беларусі на 1 студзеня 2013?».

Сайт мае беларускамоўную версію. Яго стваральнікі адзначаюць:

– Гульня з'яўляецца інфармацыйна-забаўляльным інтэрнэт-рэсурсам, мэтай якога з'яўляецца прыцягненне ўвагі карыстальніка да палітычных падзеяў як у краіне, так і за мяжой і, тым самым, садзейнічаць умацаванню яго грамадзянскай актыўнасці… Гульня з'яўляецца іранічнай пародыяй на азартныя гульні.

Карыстальнікі гуляюць не на грошы, а на прыдуманую валюту – фішкі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)