Беларус нырнуў у Свіслач за 100 «баксаў» ад масквіча

Цікавы выпадак адбыўся 17 красавіка ў цэнтры Мінска.

Кампанія з трох маладзёнаў адпачывала ў парку Горкага. Адзін з іх, разагрэты першым красавіцкім сонейкам, вырашыў асвяжыцца ў Свіслачы.

Пабачыўшы журналістак з камерай, хлопцы прапанавалі зняць «гераічны» ўчынак на відэа. Перасцярогі, што справа гэта небяспечная — рака не глыбокая, вада брудная — не дзейнічалі.

Тым часам побач знаходзілася іншая кампанія — госці з Расіі, Украіны і Казахстана.

Слова за слова, і беларус (як потым высветлілася, жыхар Слоніма) дамовіўся з госцем з Масквы, што калі скочыць, той дасць яму «100 баксаў».

Вось як гэта выглядала:

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)