Экономика

Сяргей Салаўёў, Новы час

Беларусь: крызіс як спосаб існавання

Эканоміка краіны ўпадае ў чарговую стагнацыю. Што не дзіўна, бо пасля апошняга крызісу 2014 года ў нас толькі адно дасягненне — дэнамінацыя. У астатнім усё засталося як было, а «было» не вельмі добра.

Кадр з серыяла «The Walking Dead»

Паводле дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, у Беларусі ў 2018 годзе нарадзілася 94,042 тысячы чалавек, што з’яўляецца мінімальным паказчыкам за апошнія 13 гадоў.

У бягучым годзе, на жаль, чакаецца чарговае абнаўленне антырэкорду: паводле Белстата, колькасць народжаных у першым паўгоддзі 2019 года зменшылася ў параўнанні з аналагічным перыядам папярэдняга года на 4,171 тысячы чалавек, або на 8,9%. У выпадку, калі ў бягучым годзе ў Беларусі народзіцца менш 88,5 тысячы чалавек, то будзе абноўлены мінімальны паказчык нараджальнасці аж з 1950 года!

Калі такая хуткасць падзення нараджальнасці захаваецца, то ўжо літаральна праз 11 гадоў колькасць народжаных будзе ніжэй за колькасць памерлых!

Як паведамляюць з гэтай нагоды некаторыя СМІ, падзенне нараджальнасці адбываецца «на фоне дэградацыі традыцыйных сямейных каштоўнасцяў і негатыўных з’яваў у сацыяльнай і эканамічнай сферы».

Працяг артыкула чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4(9)