Экономика

Сяргей Салаўёў, Новы час

Беларусь — краіна для выжывання?

Увесну 1994 года тады яшчэ дэпутат Лукашэнка агаломшыў сваіх калегаў лічбамі: каля мільёна беларусаў у той час жылі за рысай беднасці, «накіроўваючы ўсе свае бедныя даходы на харчаванне». Цікава, што ён кажа цяпер, праз 25 гадоў свайго кіравання, калі бачыць «Статыстычны штогоднік Рэспублікі Беларусь»?

Гэты дакумент падрыхтаваў Белстат. Паводле яго, 2 мільёны 667,1 тысячы беларусаў не могуць дазволіць сабе мінімальны набор тавараў і паслуг.

Гэта тыя людзі, чые сярэднедушавыя наяўныя рэсурсы ў 2018 годзе не перавышалі мінімальны спажывецкі бюджэт у разліку на аднаго чальца сям’і з чатырох чалавек у месяц — 344 рублі.

Мінімальны спажывецкі бюджэт — гэта выдаткі на набыццё набору спажывецкіх тавараў і паслуг для задавальнення асноўных фізіялагічных і сацыяльна-культурных патрэбаў чалавека.

МСБ прымяняецца як сацыяльны нарматыў для прагназавання змяненняў узроўню жыцця насельніцтва і ўзмацнення сацпадтрымкі тых, хто жыве ў нястачы. Сярэднедушавыя даходы трэба адрозніваць ад сярэдніх заробкаў.

Роскошь и нищета белорусского села эпохи Лукашенко

Сярэднедушавыя наяўныя рэсурсы не перавышалі МСБ у разліку на аднаго чальца сям’і з чатырох чалавек у 2018 годзе ў 29,4% ад агульнай колькасці насельніцтва краіны. То-бок, у 2018 годзе траціна (!) насельніцтва «накіроўвала свае бедныя даходы на харчаванне».

Не дзіва, што людзі выжываюць, як могуць. За два апошнія месяцы даўгі беларусаў перад банкамі выраслі больш чым на мільярд рублёў. Увогуле, паводле іншай дзяржаўнай арганізацыі — Нацбанка, — на 1 верасня беларусы завінаваціліся банкам 13 мільярдаў 72 мільёны рублёў.

Працяг артыкула чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(41)