Комментарии
Сяргей Нікалюк, Новы час

Беларусь і Кітай ідуць адной дарогай, але ў розныя бакі

Паміж Беларуссю і Кітаем шмат агульнага. Адрозненні выяўляюцца толькі ў адным — у канчатковым выніку.

За два дзесяцігоддзі сярэдні заробак у Кітаі павялічылася з 50 да 750 долараў. І палітычная несвабода гэтаму не перашкодзіла. Беларусь жа чарговым разам спрабуе штурмаваць 500-доларавую мяжу...

На думку адзінага палітыка (АП), і ў Кітаі, і ў РБ выявіліся такія асаблівасці, «як рэгулюючая роля дзяржавы, прынцып эвалюцыйных пераўтварэнняў, стварэнне моцнай і эфектыўна дзеючай вертыкалі дзяржаўнай улады, дакладна распрацаваная сістэма заканадаўства, якая забяспечвае агульнасць інтарэсаў дзяржавы і кожнага яе грамадзяніна, беражлівае захаванне таго добрага, што было створана раней, а не бяздумнае яго разбурэнне».

Але дзе сёння Кітай і дзе Беларусь? І чаму сялянская краіна, што знішчыла падчас «Культурнай рэвалюцыі» сваю інтэлігенцыю, за тры дзесяцігоддзі здолела ператварыцца ў сусветную майстэрню, а «зборачны цэх» СССР за гэты ж час перайшоў у шэрагі дзяржаў-жабракоў, няздольных пражыць без чарговы крэдытнай падачкі?

Працяг артыкула чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)