Беларусь і Іран падпісалі кантракт на здабычу нафты

Беларусь і Іран падпісалі кантракт на распрацоўку нафтавага радовішча Джафеір. Аб гэтым гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным 5 верасня Міністэрствам нафты Ірана. Па ўмовах кантракту, здабываць сыравіну будзе дзяржаўная кампанія "Беларусьнафта".

Плануецца, што ў рамках праекту, які ацэньваецца ў 450 мільёнаў долараў і які складаецца з дзвюх фаз, будзе штодня здабывацца 40 тысяч барэляў нафты.

Умовы кантракту будуць выкананыя на працягу бліжэйшых двух гадоў. Нагадаем, дамоўленасць аб супрацоўніцтве дзвюх краін у распрацоўцы радовішча, была дасягнутая падчас афіцыйнага візіту ў Беларусь іранскага прэзідэнта Махмуда Ахмадзінежада.

Тады бакі дамовіліся аб развіцці ўзаемадзеяння ў нафтагазавай галіне. Прадугледжаныя, у прыватнасці, стварэнне нафтаперапрацоўчых вытворчасцяў, распрацоўка нафтавых і газавых радовішчаў, будаўніцтва падземных сховішчаў у Іране з удзелам беларускага боку.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)