Беларусь будзе дамагацца адмены мытаў на нафту і нафтапрадукты

Сёньня старшыня Савету Міністраў Беларусі Сяргей Сідорскі даклаў кіраўніку дзяржавы пра заплянаваныя на 21 траўня сустрэчу прэм’ер-міністраў краінаў СНД і паседжаньне Міждзяржаўнага савета ЭўрАзЭС на ўзроўні кіраўнікоў урадаў — у фармаце 5 дзяржаваў, і ў фармаце вышэйшага органа Мытнага саюзу.

«Ёсьць шэраг пытаньняў, дзе беларускі бок будзе адстойваць сваю прынцыповую пазыцыю. Гэта тычыцца, перш за ўсё, неўвядзеньня альбо адмену абмежаваньняў па свабодным перасоўваньні тавараў у Мытным саюзе. Гэта, да прыкладу, тычыцца мытаў на нафту і нафтапрадукты ў межах Мытнага зьвязу», паведамілі Інтэрфаксу ў прэзыдэнцкай прэс-службе.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)