Коктейль

Бел-чырвона-белы сцяг у новым кліпе Каржа

Папулярны беларускі рэпер Макс Корж выпусціў кліп на песню «Контрольный».

Гэта першы кліп Каржа ў 2019 годзе. Ён зроблены з відэанарэзкі з канцэртаў спевака. У кадры трапляюць сцягі фанатаў, якія прыходзілі на канцэрты: дзяржаўны беларускі, украінскі, а таксама бел-чырвона-белы сцяг з «Пагоняй», адзначае Радыё Свабода.

У 2016 годзе Макс Корж выклаў у свой інстаграм відэа, як ён падпявае песню «Простыя словы» падчас канцэрту Лявона Вольскага.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 3(6)