Политика

Сяргей Салаўёў, Новы час

Барацьба з карупцыяй ці рэйдарскі захоп?

Кажуць, карупцыя — гэта вялікае зло для дзяржавы. З гэтым, напэўна, ніхто не паспрачаецца. Але што ж такое здарылася ў нашай краіне, калі барацьба з карупцыяй — зло не меншае, чым сама карупцыя?

Менавіта ў адмыванні грошай абвінавацілі экс-банкіра і без пяці хвілінаў кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыку. Супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў прыйшлі ў «Белгазпрамбанк», якім ён некалі кіраваў. У выніку ў замежным, па-сутнасці, банку была ўведзеная часовая адміністрацыя.

Сённяшні кіраўнік краіны ўліваў нам у вушы: «Вы ведаеце, што мы знайшлі ў ячэйках? Грошы — гэта не галоўнае. Мы знайшлі флэшкі, цвёрдыя дыскі і мора інфармацыі».

Знайсці, канешне, маглі што заўгодна — як у Ціханоўскага з трэцяй спробы за канапай нашлі пад мільён долараў. Але хто-небудзь верыць у тое, што Бабарыка захоўваў флэшкі, дыскі і дакументы ў ячэйках кліентаў?

Пры гэтым некалькі кліентаў паскардзіліся, што ў іх зніклі асабістыя зберажэнні і каштоўныя рэчы, якія яны захоўвалі ў банкаўскіх ячэйках. Адна ўкраінка, у якой знікла 170 тысяч долараў, думала адкрываць у Беларусі бізнес. Але цяпер перадумала.

Вынікам «барацьбы з карупцыяй» стала тое, што за другі квартал сродкі кліентаў у «Белгазпрамбанку» скараціліся на 30%, або крыху больш, чым на мільярд (!!!) рублёў. Прыбытак банка на 1 ліпеня склаў 18,9 мільёна рублёў і знізіўся ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 36,8%!

У «Белгазпрамбанка» паўсталі абавязкі перад Нацыянальным банкам Беларусі на 215 мільёнаў рублёў, кварталам раней такога не было!

Зразумела, што справа Бабарыкі — палітычная. Але канкрэтнаму (і не апошняму) банку Беларусі «барацьба з карупцыяй» пагражае банкруцтвам.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(27)