Общество

Байдэн: Алесь Бяляцкі ніколі не адмаўляўся ад патрабавання дэмакратычных свабод, якіх заслугоўвае беларускі народ

Прэзідэнт ЗША — пра сёлетніх лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі міру.

— Сёлетнія лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру нагадваюць нам, што нават у змрочныя дні вайны, перад абліччам запалохвання і прыгнёту, агульначалавечае імкненне да правоў і годнасці не можа быць знішчана, — гаворыцца ў афіцыйным паведамленні Белага дома. — На працягу многіх гадоў яны нястомна змагаліся за правы чалавека і асноўныя свабоды, у тым ліку за права свабодна выказвацца і адкрыта крытыкаваць. Яны выконвалі сваю місію з запалам і настойлівасцю.

Пра беларускага лаўрэата, у паведамленні адзначаецца:

— Алесь Бяляцкі ніколі не адмаўляўся ад патрабавання дэмакратычных свабод, якіх заслугоўвае беларускі народ, нават знаходзячыся ў зняволенні.

Прысвячэнне праваабаронцам, якія сёлета атрымалі Нобелеўскую прэмію:

— Перш за ўсё, смельчакі, якія займаюцца гэтай працай, шукалі праўду і задакументавалі свету палітычныя рэпрэсіі сваіх суграмадзян — выказваліся, супрацьстаялі і трымаліся курсу, падвяргаючыся пагрозам з боку тых, хто дамагаўся іх маўчання. Тым самым яны зрабілі наш свет мацнейшым.

Нагадаем, што 7 кастрычніка 2022-га беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі, украінскі Цэнтр грамадзянскіх свабодаў і расейская праваабарончая арганізацыя «Мемарыял» былі ўганараваныя Нобелеўскай прэміяй свету.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(8)