Бацькі затрыманага ў Стоўпцах сына: аднойчы Вадзіма зьбілі ў прыбіральні іншыя школьнікі
У панядзелак Вадзім М. сам здаўся міліцыі, калі яго на вуліцы пабачыў бацька. Ён шукаў сына разам зь міліцыяй. Пра гэта распавялі Свабодзе бацькі 15-гадовага жыхара Стоўпцаў, затрыманага за падвойнае забойства ў школе.
Яны патлумачылі, адкуль былі піратэхніка і нож, якія знайшлі ў сына. І чаму той хацеў стаць адвакатам. Таксама яны паказалі Вадзімаў пакой.
Аксана М., маці Вадзіма
Пра затрыманьне
Вадзімаў пакой
Бацька Віталь М. прысутнічаў пры затрыманьні сына ў панядзелак. Ён шукаў Вадзіма разам зь міліцыяй. Менавіта бацька заўважыў Вадзіма на вуліцы і паклікаў яго.
«Міліцыя ачапіла іншы дом, але сына там не было. Яго не ў пад’езьдзе затрымалі. Ён сам падышоў і здаўся. Ён не ўцякаў», — кажа Аксана М., маці Вадзіма.
Бацька Віталь М. учора быў на трохгадзінным допыце сына. Ён кажа, што Вадзім адмаўляецца даваць паказаньні. На ўсе пытаньні ён адказвае: «Ня ведаю» і «Ня памятаю».
«Я не пазнаў сына, ён увесь зьбялелы быў», — сказаў Віталь.
Вадзім распавёў свайму адвакату і бацьку, што затрымлівалі яго жорстка. Калі АМАП зацягнуў хлопца ў мікрааўтобус, яго паклалі на падлогу, сталі нагамі на сьпіну і пачалі заломваць рукі.
«Зь яго выбівалі паказаньні, — сказаў бацька. — Усё, што яны патрабавалі, ён гаварыў. Але сінякоў у яго не было. Сталі так, каб не было».
Сёньня бацьку ўвечары выклікалі сьледчыя на чарговы допыт.
Быў дамаседам, рэдка некуды хадзіў
Энцыкляпэдыі, якія чытаў Вадзім
У папярэднія дні бацькі нічога незвычайнага за сынам не заўважалі. Вадзім заўжды быў дамаседам, рэдка некуды хадзіў пасьля школы. Апошнія выходныя перад трагедыяй таксама правёў дома. Часам ён езьдзіў у нядзелю ў лазьню, але гэтым разам адмовіўся.
У школе на ягоныя паводзіны ня скардзіліся. Бацька ня памятае, каб сын каго зьбіваў. Толькі згадвае, як у восьмай клясе Вадзіма зьбілі ў прыбіральні іншыя школьнікі. Але Віталь тады пагаварыў з бацькамі тых дзяцей, і працягу ў гісторыі не было.
Хлопец ня піў і не курыў.
«Я сам не куру і моцна адчуваю пах тытуню. Ад Вадзіма ніколі ня пахла», — сказаў бацька.
Паводле Віталя, ягоны сын фізычна моцны. Дома ў яго былі гантэлі. «Не паверыце, але ён мог 100 разоў падцягнуцца», — кажа Віталь.
Хацеў быць адвакатам
Бацька ніколі ня чуў, каб у Вадзіма былі праблемы ў школе. Ён добра вучыўся, сямёркі ў дзёньніку лічыліся дрэннай адзнакай.
«Бо я ведаю, што ён можа і лепш вучыцца», — сказала маці.
Калі ён быў у 8-й клясе, за пасьпяховую вучобу настаўнікі прапаноўвалі перавесьці Вадзіма ў клясу, дзе навучаюцца больш падрыхтаваныя дзеці. Але Вадзім сам адмовіўся, вырашыў застацца ў клясе зь сябрамі.
Пасьля школы ён зьбіраўся вучыцца на адваката. На наступны год бацькі ўжо думалі, што трэба будзе наймаць рэпэтытараў, каб паступаць на юрыдычную спэцыяльнасьць.
«Ён казаў, што хоча людзей абараняць, — сказала маці. — А на пракурора не хацеў, хацеў вызваляць людзей, а не саджаць».
Леташняе фота клясы, дзе вучыўся Вадзім
Але бацькі кажуць, што пры ягонай цікаўнасьці да анатоміі яму варта было б падумаць пра прафэсію хірурга.
«Ён вельмі шмат любіў чытаць. Асабліва энцыкляпэдыі па анатоміі», — кажа маці Аксана.
Пра забітага хлопца бацькі раней ня чулі
Пра забітага Аляксандра Р. бацька даведаўся толькі з навінаў. Чаму ягоны сын напаў на таго хлопца, ён ня ведае.
«Разумееце, ня можа проста так гэта быць, — кажа Віталь. — Той хлопец сядзеў за апошняй партай, і Вадзім жа пайшоў менавіта да яго».
Убитый парень в Столбцах был патриотом, праздновал #БНР100
Таксама Віталь ня чуў, каб у сына былі праблемы з настаўніцай Марыяй Пархімовіч.
Піратэхніка захоўвалася дома, а адкуль нож, бацькі ня ведаюць
Сьледчыя забралі з дому Вадзімаў кампутар і тэлефон. Пра знойдзеную ў хлопца піратэхніку бацька ведае. Гэта каляровыя дымавыя шашкі, якія ляжалі ў іх дома. Ён сам іх набываў на Новы год.
А вось нажа, якім Вадзім забіў дваіх чалавек, дома не было. Гэта сьцізорык, якога Віталь раней ня бачыў.
«Ніхто ў гэта ня можа паверыць»
Бацька кажа, што адразу не паверыў, што ягоны сын некага забіў, бо той заўжды быў вельмі ціхі і спакойны.
«Я размаўляла з клясным кіраўніком і дырэктарам, і яны таксама не разумеюць, як Вадзім мог такое зрабіць. Ніхто ў гэта ня можа паверыць», — сказала маці.
Что известно о нападавшем в школе в Столбцах и его задержании: «Вообще не умел злиться»
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное