Скандалы

Бацька прагаласаваў пасля смерці

Жыхар вёскі Нарач, што на Мядзельшчыне, даслаў у газету «Наша Ніва» ліст з шакуючым паведамленнем: яго бацька прагаласаваў на прэзідэнцкіх выбарах праз 3 дні пасля смерці.

– Справа вось у чым. 16 снежня памёр мой бацька, 1937 г.н., Жалубоўскі Уладзіслаў Віктаравіч. А 19-га мая маці пайшла галасаваць і запыталася, ці можна прагаласаваць за яго. Там адказалі, што ён ужо прагаласаваў 18-га, – напісаў у «Нашу Ніву» Валер Жалубоўскі.

Напрыканцы ліста жыхар вёсці Нарач задаецца пытаннем: «Можа, падаць заяўку ў касцёл і кананізаваць яго як святога? Можа, гэта другое прышэсце Хрыста?».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)