Ажанілі пасла ды здзівілі турыстаў з Расіі (фота)

Беларусы адсвяткавалі Калядкі. Святочная літургія прайшла ў Мінскім Свята-Духавым кафедральным саборы. У Гомелі адбыўся імправізаваны фестываль “Каляда, калядзіца, добрая маладзіца!». А ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці прайшоў традыцыйны калядны абрад «Жаніцьба Цярэшкі».

Асноўная літургія прайшла ў Мінскім Свята-Духавым кафедральным саборы. Яе ачоліў Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

Для вёскі Вялікае Сціклева пад Мінскам свята Раства мае асаблівае значэнне

А ў Гомелі ў парку на пляцоўцы ля ўваходу ў філіял веткаўскага музею адбыўся імправізаваны фестываль “Каляда, калядзіца, добрая маладзіца!”. На яго завіталі аўтэнтычныя народныя гурты “Стаўбунскія вячоркі” з вёскі Стаўбун і гурт “Рэчанька” са Старога Сяла. Удзел у свяце таксама прымалі маладыя пераемнікі народнай традыцыі з Гомеля — спеўны гурт краязнаўчай арганізацыі “Талака”.

Як адзначае Еўрарадыё, апроч песень ды святочных зычанняў усім прысутным таксама прадэманстравалі і беларускі лялечны тэатр “Батлейка” — гэта была традыцыйная для Раства пастаноўка “Цар Ірад”. Цяжка сказаць, хто больш атрымаў захаплення ад убачаннага: самі гамельчукі ці турысты з Расіі, экскурсіі з якімі часта можна пабачыць цяпер падчас навагодніх святаў у Гомелі.

Скончыўся ж фестываль народнымі танцамі пад дуду. У іх удзельнічалі ўсе жадаючыя: ад маленькіх гамельчукоў, гасцей горада і да вайсковых курсантаў, якім відавочна спадабаліся такія незвычайныя для іх скокі.

А ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці прайшоў традыцыйны абрад "Жаніцьба Цярэшкі". У гульні прыняў ўдзел і пасол Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан.

"Я ніколі не прысутнічаў на такім абрадзе, таму з задавальненнем прыняў запрашэнне. Я ў захапленні, для мяне гэта вялікая прыгода. Вельмі прыемна, што ёсць людзі, якія захоўваюць гэтыя традыцыі", — падзяліўся ўражаннямі з TUT.BY Стэфан Эрыксан.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)