Сяргей Нікалюк, Новы час

Азбука паліталогіі: Пра патрыятызм і кішэчных паразітаў

Беларуская палітыка — дакладней, тое, што на афіцыйным узроўні лічыцца ў нас палітыкай, — не здольная функцыянаваць у канкурэнтным асяроддзі.

Сярод найбольш паспяховых ідэалогій у XX стагоддзі (калі лічыць па колькасці прыхільнікаў) варта прызнаць камуністычную, нацысцкую і фашысцкую. Усе яны прэтэндавалі на валоданне ісцінай у апошняй інстанцыі.

Але паколькі канчатковых ісцін у гуманітарнай сферы не існуе, бацькі ўсіх трох ідэалогій вымушаныя былі з дапамогай прапаганды замяняць рэальнасць на віртуальныя сурагаты.

Ідэалогія — гэта сродак успрымання інфармацыі. Калі чалавеку з раніцы да вечара гаварыць, што ён свіння, то ён зарохкае. Калі палохаць знешнімі ворагамі, для якіх незалежнасць і суверэнітэт Беларусі нібы костка ў горле, то ён пачне ў гэтыя жахі верыць.

Попыт на ідэалогію ўзрастае ва ўмовах сацыяльнай турбулентнасці. Першая сусветная вайна і стала трыгерам, які запусціў у Еўропе працэс фарміравання ідэалогій.

Здавалася б, у рэспубліцы-партызанцы, якая прэтэндуе на ролю донара еўрапейскай стабільнасці, патрэба ў ідэалогіі не можа сфарміравацца па вызначэнні.

Аднак пачынаючы з вясны 2003 года задача па распрацоўцы дзяржаўнай ідэалогіі была ўключаная ў шэраг прыярытэтных. Варта звярнуць увагу на прыметнік «дзяржаўная». Ён не выглядае чужародным у дзяржаве, якае прэтэндуе на наяўнасць уласных інтарэсаў.

Але інтарэсы беларускай дзяржавы палягаюць у дамінаванні. З базавымі інтарэсамі народа яны не звязаныя. Народ — толькі сродак для ўзбагачэння тых, хто хаваецца за слоганам «дзяржава для народа». Па факце ж мы маем не дзяржаву для народа, а народ для дзяржавы.

Акрамя здольнасці заміраць, нібы суслік, слупком, абавязковай умовай для знаходжання сярод «дапушчаных да дзяржаўнага стала» з’яўляецца патрыятызм — зразумела, патрыятызм дзяржаўны. І вось ужо ў часопісе Інстытута сацыялогіі НАН РБ чытаем пра захаванне «пачуцця дзяржаўнага патрыятызму» ва ўмовах «масіраванай інфармацыйнай агрэсіі». Бывай, Радзіма! Добры дзень, дзяржава!

Але як дасціпна заўважыў філосаф Барыс Кашнікаў: «З такім жа поспехам кішэчнага паразіта можна лічыць патрыётам унутраных органаў».

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 5 (оценок:20)