Политика
Алег Грузьдзіловіч, Радыё Свабода

«Аўтуховіча трымаюць ва ўмовах, блізкіх да катаваньня»

Мікалая Аўтуховіча перавялі з мэдычнай часткі менскага сьледчага ізалятару ў агульную камэру. 8 верасьня з прадпрымальнікам бачыўся адвакат Павал Сапелка.

– Яго перавялі ў панядзелак, 7 верасьня. У той камэры 20 чалавек, а разьлічана яна на меней. Лічу, што знаходжаньне Аўтуховіча, якому патрэбны мэдычны нагляд, фактычна можна назваць катаваньнем, – сказаў «Свабодзе» адвакат вязьня Павал Сапелка.

Паводле адваката, Мікалай Аўтуховіч выглядае значна схуднелым.

– Есьць ён толькі садавіну і гародніну, турэмную ежу не ўжывае, – паведаміў адвакат. Камэнтаваць справы сьледзтва Павал Сапелка адмовіўся.

Ужо 7 месяцаў як у Ваўкавыску быў арыштаваны Мікалай Аўтуховіч, а таксама ягоныя знаёмыя Уладзімер Асіпенка і Юрый Лявонаў. Іх абвінавацілі ў падпале дома міліцыянта. Паводле МУС, Мікалай Аўтуховіч таксама падазраецца ў падрыхтоўцы тэракту. Вядома, што сваёй віны ніхто з трох фігурантаў справы не прызнае.

Шмат хто ў Беларусі і сьвеце мяркуе, што Аўтуховіча і ягоных знаёмых перасьледуюць паводле палітычных прычын.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)