Общество

Аўтобус, у кіроўцы якога здарыўся інсульт, праехаў дзесяць кілямэтраў

Здарэньне адбылася пад Горадняй, на 10-ці кілямэтровым адрэзку паміж Путрышкамі і Верцялішкамі. У кіроўцы прыгараднага маршруту здарыўся інсульт, паведамляе “Наша ніва” са спасылкай на сайт Блог Гродно s13. Пасажыры аўтобуса не маглі яму дапамагчы, бо кабіна кіроўцы ў гэтым аўтобусе была ізаляваная ад асноўнага салёну. Кнопкі аварыйнага разблякаваньня дзьвярэй не працавалі.

У выніку гэтай паездкі тры аўто і аўтобус трапілі ў адхон аўтатрасы. Аўтобус спыніўся толькі пасьля таго, як ударыўся ў адбойнік перад верцялішкаўскім возерам. Некаторым ўдзельнікам ДТЗ спатрэбілася мэдычная дапамога. Вадзіцель аўтобуса знаходзіцца ў больніцы.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)