І цікавая выснова, да якой прыйшоў Філіп і ягоныя калегі, – гэта тое, што беларусы не давяраюць ніводнай версіі. То бок, людзі зараз знаходзяцца ў сітуацыі, калі яны не ведаюць, дзе знаходзіцца праўда, яны не разумеюць, што адбываецца, у іх няма ніякіх арыентыраў.
Астапеня: Усё менш беларусаў падтрымлівае вайсковыя ідэі Расіі
Ці пашырыўся раскол у беларускім грамадстве? Chatham House правёў новае сацыялагічнае даследаванне аб тым, як вайна ва Украіне змяняе стаўленне беларусаў на знешнюю палітыку.
– Ёсць некалькі фактараў, пра якія варта казаць – беларусы жывуць у абсалютна розных інфармацыйных прасторах, якія зусім не перасякаюцца, – распавядае навуковы супрацоўнік Chatham House Рыгор Астапеня ў інтэрв’ю «Е*рарадыё». – То бок, шмат у чым рэпрэсіі супраць незалежных СМІ былі накіраваныя на тое, каб адрываць не няверных, так бы мовіць, гледачоў, слухачоў, чытачоў, а акурат тых, хто знаходзіцца дзесьці пасярэдзіне ці нават у прыхільніках Лукашэнкі. Каб яны не мелі доступ да атрымання інфармацыі.
Я думаю, што гэта, безумоўна, мела нейкі ўплыў на тое, што думае беларускае грамадства. І мы бачым, што гэтыя дзве прасторы становяцца ўсё менш і менш звязанымі, і, адпаведна, ў людзей выбудоўваецца не суцэльнае ўсведамленне таго, што адбываецца.
Па выніках даследавання, Chatham House робіць выснову, што беларусы не вераць нікому:
– Калі ім задаеш прамое пытанне, то яны спрабуюць не даваць канкрэтны адказ, – адзначае Астапеня. – Зусім нядаўна Філіп Біканаў са сваімі калегамі апублікаваў трэкінг пераменаў, і я потым з ім размаўляў, дык ён распавядаў цікавую рэч.
Яны дзялілі сваю выбарку на дзве часткі. Адной частцы яны давалі пытанне пра падзеі ў Бучы так, як іх апісвалі ў расійскіх СМІ, а другой частцы апісанне таго, што адбывалося ў Бучы так, як пісалася ва ўкраінскіх. І пыталіся «ці праўдзівая ці непраўдзівая гэта інфармацыя, беларусы?»
Што будзе з беларускай эканомікай? Што будзе з Лукашэнкам? Ці пашлюць беларускае войска ва Ўкраіну? Яны не ведаюць на гэта адказы. І больш за тое, яны не ведаюць, ці Лукашэнка сам прымае рашэнні.
Таму мы знаходзімся ў стане невызначанасці, і мы ў ім знаходзімся даволі даўно – ужо некалькі месяцаў. А ў палітычным крызісе знаходзімся ўжо два гады, і гэта стварае сітуацыю, калі людзі не ведаюць ні што будзе заўтра, ні што адбываецца зараз.
Яны атрымліваюць інфармацыю, якая фрагментарная, якая недасканалая. І яны з гэтым жывуць. Плюс цяпер у сувязі з вялізарным патокам рэпрэсій, безумоўна, частка людзей нават і не хоча пра гэта даведвацца. Навошта гэта рабіць, бо за гэта можна атрымаць маральныя пакуты?
Каментуюы дадзеныя 40% апытаных, якія не вераць у забойствы мірных жыхароў ва Украіне, Астапеня кажа, што, насамрэч, рэспандэнты могуць так не лічыць, а толькі дэклараваць, таму што ім вельмі важна захаваць сваю асабістую карціну свету.
– То бок, калі ты прызнаеш, што расійскае войска забівае мірных жыхароў ва Украіне, – кажа Рыгор Астапеня, – тады ты мусіш прызнаць, што расійскае войска – гэта ваенныя злачынцы. І, калі гэта так, то ўвесь твой свет змяняецца, бо гэтыя людзі ўсё жыццё слухаюць Газманава і песню пра «Афіцэраў». А цяпер ім што рабіць? Ім трэба пераасэнсоўваць сваё жыццё, і ім гэта даецца вельмі складана.
Самым істотным вынікам даследавання Астапеня лічыць зніжэнне ў беларускім грамадстве расійскай падтрымкі:
– Няма абвалу, але яна зніжаецца, – заўважае сацыёлаг. – Мы бачым, што менш людзей падтрымлівае вайсковыя ідэі Расіі, менш людзей хоча, каб Беларусь прызнала «ЛДНР». І нават прыхільнікі Лукашэнкі радзей чакаюць пазітыўных наступстваў вайны. Яны радзей лічаць, што Беларусь павінна ўцягвацца ў вайну. Яны вераць, што Беларусь не будзе гэтага рабіць.
Мы бачым, што толькі пятая частка беларусаў кажа пра тое, што, калі беларускіх вайскоўцаў пашлюць на вайну, яны будуць прымаць у ёй актыўны ўдзел. Гэта зніжэнне ўражвае і гэта тое, што адбываецца насуперак прапагандзе. Насуперак той сістэме, якая цяпер пабудавана ў Беларусі: ў інфармацыйнай прасторы, у тым, як працуе расійская прапаганда на беларускае грамадства і падчас рэпрэсій. То бок, вось такі працэс ідзе.
І, калі ён працягнецца і калі вайна будзе працягвацца, то працягнецца гэтае адхіленне беларусаў ад Расіі.
З іншага боку, навуковы супрацоўнік Chatham House адзначае выразную палярызацыю ў беларускім грамадстве:
– Тыя людзі, якія былі прыхільніамі Расіі і Пуціна яны сталі яшчэ больш прыхільнікамі і ўжо гатовыя ваяваць. Так, гэта маргінальныя групы, так гэта не большасць, але гэта ёсць. Тыя, хто хоча вайсковага ўдзелу Беларусі, такіх 3-4-5%, і гэтая лічба не змяняецца.
Але і іншая частка грамадства таксама палярызуецца. Гэта відавочна па росце праеўрапейскіх настрояў. Бо яны разумеюць, што іншых варыянтаў для Беларусі няма. Што, калі з’явіцца акно магчымасцяў, трэба адразу разварочвацца.
А наколькі гэта «дасягненне» Расіі ў тым, што беларус задумваецца пра адэкватнасць расійскага кіраўніцтва і іх дзеянняў? Трэба сказаць, што ў перспектыве тое, што яны зрабілі – гэта наогул аслабіць Расію і тут няма іншых варыянтаў. Наўрад ці хтосьці з адэкватных людзей зараз можа сказаць, што Расія будзе мацнейшай пасля гэтай вайны.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное