Лица
Сяргей Макарэвіч, «Наша Ніва»

Арлоў напісаў новую кнігу

Зборнік вершаў "Усё па-ранейшаму, толькі імёны змяніліся" пабачыў свет днямі ў серыі "Кнігарня "Наша Ніва".

- Гэтыя вершы цалкам новыя. Яны не друкаваліся раней ні ў якіх кніжках. А некаторыя нідзе зусім не друкаваліся, кажа пісьменнік. - Асаблівасць зборніка яшчэ ў тым, што ў яго ўвайшлі як верлібры, так і вершы рыфмаваныя.

Гэтая кніжка адразу рыхтавалася як "Выспа Полацк". Але потым прыйшла новая назва. А папярэднюю Уладзімір Арлоў вырашыў пакінуць да наступнай кнігі.

Новую кнігу прозы, калі дасць Бог, можна чакаць у наступным годзе. Можа, яна і будзе называцца "Выспа Полацк".

* * *

З папярэднім паэтычным зборнікам "Паром праз "Ла-Манш" Уладзімір Арлоў будзе прадстаўляць нашу краіну на агульнаеўрапейскім конкурсе "Еўрапейскі паэт свабоды". Прэмія заснавана муніцыпалітэтам польскага горада Гданьск. З 46 еўрапейскіх краін былі выбраны сем: Беларусь, Кіпр, Славакія, Славенія, Сербія, Францыя, Швецыя. З кожнай краіны-фіналіста выбралі па адным паэце, чыю кніжку пераклалі і выдалі па-польску. Імя пераможцы стане вядомым падчас Міжнароднага літаратурнага фестывалю ў Гданьску ў наступным годзе.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)