Общество

Апошняе слова асуджанай з сіндромам клаўстрафобіі: «Спачатку я спадзявалася, што следчы разбярэцца»

Вось, што 49-гадовая Ларыса Кузьменка, якую ў Гомелі асудзілі да двух гадоў калоніі, сказала на судзе.

Жанчыну, якая мае дэпрэсіўнае расстройства з сіндромам клаўстрафобіі, нагадваюць праваабаронцы, абвінавацілі, што яна схапіла за руку амапаўца, чым перашкаджала яму працаваць на нядзельным Маршы 27 верасня мінулага года ў Гомелі, калі супраць пратэстоўцаў сілавікі выкарыстоўвалі слезацечны газ і светлашумавыя гранаты.

– Высокі суд, абвінавачванне, якое мне прад'яўленае да мяне не можа ставіцца, паколькі я не агрэсіўны чалавек і не асмелілася б абмяжоўваць дзеянні супрацоўнікаў АМАПу. Я не вісла ні ў каго на руках. Калі я ў перыяд з 15 гадзін да 15 гадзін 27 хвілін знаходзілася каля д. 27 па вул. Савецкай, то са мной у непасрэднай блізкасці не было супрацоўнікаў міліцыі і АМАПу.

Калі ж мяне ў перыяд 15 гадзін 27 хвілін затрымалі за тое, што я спявала гімн і ў пратаколе паказалі, што я ўдзельнічала ў несанкцыянаваным мітынгу, то я патлумачыла, чаму я там апынулася. Я таксама зрабіла для сябе выснову, што больш не буду стаяць побач з людзьмі, калі яны будуць збірацца на вуліцах Гомеля.

Ужо некалькі месяцаў я знаходжуся ў СІЗА. Мне складана знаходзіцца ў дадзенай установе з-за майго захворвання. Я разумею, што нялёгка і тым, хто знаходзіцца са мной у адной камеры. Спачатку я спадзявалася, што следчы разбярэцца, а цяпер спадзяюся, што на Высокі суд…

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.4(21)