Политика
Радыё Свабода

Апазіцыя развучылася лічыць?

На выбарах у мясцовыя саветы апазіцыйныя партыі вылучылі ў тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі ўсяго 120 кандыдатаў. Гэта менш чым па аднаму прадстаўніку, паколькі, калі нават адкінуць сельскія і пасялковыя, застаюцца яшчэ 152 камісіі ад раённага да абласнога ўзроўню. Амаль тры чвэрці з апазыцыйных прэтэндэнтаў — чальцы Партыі камуністаў Беларускай.

Выбарчае заканадаўства прадугледжвае, што ў кожную тэрытарыяльную камісію могуць уваходзіць ад 9 да 13 асобаў. На ўтварэнне камісій адводзіцца тры дні.

Упершыню рэгіянальныя выбары пройдуць у адзін тур, а галасаванне адбудзецца 14 студзеня 2007 года.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)