Анжаліна Джолі

Прадстаўнікам моцнай паловы чалавецтва не варта зайздросціць Брэду Піту, мужу Анжаліны Джолі — валоданне “самай сексуальнай жанчынай свету” (паводле шматлікіх апытанняў) не абавязкова можа аказацца прыемным. Калі, канешне, вы не маеце страсці да сексу з выкарыстаннем колюча-рэжучых прадметаў. Сама ж актрыса — проста ў захапленні ад гэтага, яна нават мае ўласную калекцыю халоднай зброі. Яшчэ ў дзень свайго першага вяселля ў 1996 годзе Анжаліна адным са сваіх нажэй надрэзала сабе скуру і кроўю напісала на майцы імя свайго каханага — акцёра Джоні Лі Мілера.

Садысцкія схільнасці ў спадарыні Джолі — з дзяцінства. Яшчэ школьніцай Анжаліна насіла адзенне выключна з чорнай скуры і пакуль расла, марыла стаць уладальніцай пахавальнага бюро. Яе бездакорнае цела ўпрыгожваюць пяць шрамаў і шматлікія тату, сярод якіх іерогліф “смерць”. Так што, відаць, самым бяспечным будзе любавацца хараством галівудскай зоркі са старонак “Салідарнасці”.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1(1)