Общество

Антон Астаповіч: удакладненне да інтэрв’ю

Старшыня Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры ўносіць удакладненне да інтэрв’ю, якое выйшла ўчора на «Салідарнасці».

У лісце, дасланым у рэдакцыю, Антон Астаповіч піша:

– Хацелася б проста ўнесці пэўнае ўдакладненне, бо з учорашняга вечара нейкая непрыемная няёмкасць цісне. Многім з інтэрв’ю падалося, што маю нефармальныя адносіны з Генпракуратурай.

Шчыра кажучы, мару пра іх, але не маю.

Перад Генпракуратурай няёмка атрымалася. Таму як могуць, хай прабачаць. Сапраўды прыкра, нават і не трошкі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)