Антанэла Мазэці

Італьянаская мадэль, актрыса і тэлевядучая Антанэла Мазэці вядомая не толькі сваімі праграмамі на TV ды эратычнымі здымкамі ў мужчынскіх часопісах. На рахунку прыгажуні — цэлы россып раманаў, пераважна з вядомымі футбалістамі, сярод якіх быў і Дэвід Ліпі. Апошнім жа прэтэндэнтам на сэрца прыгажуні стаў алімпійскі чэмпіён Афінаў італьянскі сабліст Альда Мантана. Паўтара гады таму пара абвясціла, што мае намер узаконіць свае адносіны. Аднак нядаўна пайшлі чуткі, што яны збіраюцца расстацца. Можна не сумнявацца, што доўга Антанэле сумаваць не давядзецца.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)