Общество
Мікалай Гарбацэвіч, «Наша Ніва»

АНТ арганізавала курсы беларускай мовы

Адмысловая праграма ідзе ў эфіры «Нашего утра». Вядуць праграму спявак Андрусь Такінданг ды намесніца старшыні ТБМ Алена Анісім.

На гэтую праграму звярнуў увагу сёння раніцай, пераключыўшы з «Еўраньюс» на АНТ, каб даведацца прагноз надвор’я. Падводка была наступная. Вядучы Валеры Кашчэеў кажа, што згодна з даследаваннямі Інфармацыйна-аналітычнага інстытута пры Адміністрацыі прэзідэнта, па-беларуску пастаянна гавораць 12% насельніцтва.

«Натуральна, — дадае Люся Лушчык, — большасць гаворыць па-расейску, значны працэнт — ужываючы беларускія і расейскія словы».

«А ці ведаеце вы, што такое ровар?» — пытаецца спадар Кашчэеў — і пачынаецца перадача Андрэя Такінданга.

Спявак глядзіцца ў кадры стыльна і натуральна. Ён патлумачыў, што азначаюць словы ровар і імбрычак (праўда, чамусьці напісалі ровэр, але там таксама вялося і пра англійскую марку машыны), потым спадарыня Алена Анісім распавяла, дзе і калі гэтыя словы ўжываюцца.

Збольшага перадача пакінула ў мяне пазітыўнае ўражанне, магчыма, дзякуючы харызме і нязмушанасці сп. Такінданга - беларускамоўнага рокера.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)