Анонс. Што трывожыць беларусаў. І што скажа лідарка дэмсіл Беларусі. Неўзабаве…

Навагодні зварот Святланы Ціханоўскай: 31 снежня а 23:50 па мінскім часе.

Тым часам у каментарах беларусы ўжо віншуюць сваю лідарку. Сабралі некаторыя кранальныя мэсыджы:

«З Новым годам, Святлана Георгіеўна! Здароўя вам, асабістага шчасця, дасягнення ўсяго, чаго вы пажадаеце! Дзякуй за ўсе! Мы з вамі».

«Дзякуй за тое, што вы робіце для ўсіх беларусаў у Беларусі і за мяжой».

«Каб Сяргей як мага хутчэй апынуўся дома! І яшчэ, ад усяго сэрца вялікі дзякуй Вам і ўсёй Вашай камандзе за тое, што ў Вас атрымалася зрабіць у гэтым нялёгкім годзе. Няхай далей усё будзе атрымлівацца толькі лепш і лягчэй».

«Хай свет пераможа цемру. Жыве Беларусь!»

Глядзіце зварот Святланы Ціханоўскай 31 снежня а 23:50 па мінскім часе на яе афіцыйным YouTube-канале. Вось тут:

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.8(37)