Андрэй Клімаў заявіў пра невінаватасьць і адмовіўся сьведчыць

Андрэй Клімаў адмовіўся супрацоўнічаць са сьледзтвам і даваць паказаньні. Дагэтуль невядома пра ўмовы, у якіх трымаюць былога дэпутата.

Пра адмову Андрэя Клімава супрацоўнічаць са сьледзтвам і даваць паказаньні паведаміла адвакат Кацярына Дудко, якая аказвала Клімаву юрыдычныя паслугі, калі яму выставілі абвінавачаньне.

“Ён нармальна трымаўся, калі яго знаёмілі з абвінавачаньнем, – расказвае Кацярына Дудко. – Не сказаць, што быў разгублены, але ён мне пра гэта нічога не казаў. Заявіў, што не вінаваты і адмаўляецца даваць паказаньні”.

Ад камэнтаваньня абвінавачаньня, выстаўленага Андрэю Клімаву, адвакат Кацярына Дудко ўстрымалася.

У якіх умовах трымаюць палітвязьня? Сьледчы пракуратуры Менску Анатоль Гадун пра гэта нічога не паведаміў, спаслаўшыся на службовыя правілы. Адмовіўся адказваць на пытаньне пра турэмныя ўмовы Клімава й дзяжурны менскага сьледчага ізалятару на вуліцы Валадарскага, дзе з 3-га красавіка трымаюць палітыка.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)