Анатоля Ляўковіча выключылі з партыі

Адпаведнае рашэньне прыняў камітэт БСДПГ Маскоўскага раёну Берасьця.

Ляўковічу выказалі недавер, а таксама зьвінавацілі ў парушэньні статуту партыі.

Пра гэта паведамляе сайт прыхільнікаў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).

Анатоль Ляўковіч рашэньне не прызнае.

“Прысутнічалі тры чалавека. У Маскоўкай арганізацыі дзесьці 80 чалавек. Адзін чалавек выступіў супраць. Кіраўніка раённай арганізацыі не было”, — адзначае Ляўковіч.

Ён дадаў, што згодна са статутам партыі, першаснае права выключыць яго з партыі мае суполка, а не раённай арганізацыя.

Анатоль Ляўковіч – былы старшыня партыі, які не вылучаў сваю кандыдатуру на апошнім (кастрычнік 2010 г.) зьезьдзе арганізацыі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)