Амаль пятая частка беларусак цягам жыцця сутыкаецца з сексуальным гвалтам
Дзе можна атрымаць дадатковыя кансультацыі і падтрымку.
Анлайн-лінія для пацярпелых ад хатняга гвалту Oliviahelp.org, якая аказвае інфармацыйную, псіхалагічную і прававую дапамогу беларускам у сітуацыі хатняга гвалту, прадаставіць большую колькасць кансультацый жанчынам, якія сутыкнуліся з сексуальным гвалтам.
На сёння з сексуальным гвалтам у шлюбе ці партнёрскіх адносінах звязана толькі 3% ад агульнай колькасці зваротаў на анлайн-лінію дапамогі. Аднак агулам праблема мае значна большыя маштабы. Паводле даследавання Фонду ААН у галіне народанасельніцтва, 16,9% апытаных жанчын у Беларусі сутыкаюцца з сексуальным гвалтам на працягу жыцця, прычым амаль у палове выпадкаў гэта адбываецца ў сям’і ці партнёрстве.
— Гэта часта замоўчваемая, але вельмі важная частка хатняга гвалту. Важна разумець, што сексуальны гвалт, у тым ліку прымус да сексу з-за так званага «шлюбнага абавязку», з'яўляецца формай хатняга гвалту, — падкрэслівае каманда Oliviahelp.org. — Гэты від гвалту, які адбываецца таксама ўнутры сям’і/пары, у блізкіх адносінах, нават у шлюбе, не абмяжоўваецца фізічнымі дзеяннямі і аказвае разбуральны ўплыў на жанчыну.
Удзельнікі каманды прыводзяць лічбы:
- 3% жанчын у Беларусі партнёры прымушаюць да сексуальных адносін супраць волі, альбо да прыніжальных і абразлівых для іх паводзінаў,
- 4,8% жанчын прымушаюць да палавога акту праз пагрозы і прымяненне фізічнай сілы,
- 5% апытаных беларусак уступаюць у інтымныя адносіны з-за страху перад дзеннямі партнёра ў выпадку адмовы.
Таму спецыялісты гатовыя даваць больш інфармацыі, і павялічыць колькась кансультацый і аб’ём падтрымкі для пацярпелых ад сексуальнага гвалту, забспечваючы ананімнасць і павагу да кожнай пацярпелай.
З пачатку 2023 года на анлайн-лініі было праведзена ўжо больш к 500 кансультацый — іх атрымалі беларускі, якія трапілі ў сітуацыю хатняга гвалту. У больш як трэці выпадкаў, з якімі працавалі спецыялісты, агрэсарам выступаў цяперашні партнёр, у 41% — былы партнёр, у 17% — іншы член сям’і, а ў 5% агрэсараў было некалькі.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное