Политика
Воля Гналько, Еўрарадыё

Аляксандр Мілінкевіч: «Я працую для таго, каб мяне пахваліў беларускі народ»

Лідэр руху "За свабоду" Аляксандр Мілінкевіч пракаментаваў сённяшнюю заяву Аляксандра Лукашэнкі. Нагадаем, кіраўнік дзяржавы ў пасланні да беларускага народа і Нацыянальнага сходу назваў апазіцыю "ворагамі народа", аднак пахваліў Мілінкевіча. Паводле слоў Лукашэнкі, лідэр руху "За свабоду" не падпісаў адзін з дакументаў апазіцыі, які накіроўваўся на Захад.

Вось што кажа Аляксандр Мілінкевіч: "Я стаўлюся нармальна, таму што я пазіцыю займаю абсалютна шчырую і вытрымліваю яе. Там, дзе ўлада робіць добра для Беларусі, ну, напрыклад, інтэграцыю ў Еўропу — я падтрымліваю, шчыра, абсалютна, і буду падтрымліваць. А там, дзе ўлада робіць кепска, я называю рэчы сваімі імёнамі.

Шчыра абсалютна скажу, што працую ўжо даўно ў грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, дзеля таго, каб мяне пахваліў беларускі народ. Хачу гэтага дамагчыся, хачу, каб ён падтрымаў. Тое што мы робім — шлях у Еўропу перш за ўсё. А раблю тое, што карысна Беларусі. І маю надзею, што так і будзе ў будучым”.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)