Политика

Аляксандр Мілінкевіч выступіць заяўнікам акцыі да Дня Волі

У сядзібе Партыі БНФ адбылося паседжанне Агульнанацыянальнага арганізацыйнага камітэту па святкаванні Дня Волі-2008.

У склад аргкамітэту увайшлі кіраўнікамі палітычных партыяў, рухаў і грамадскіх абя'днанняў. На паседжанні абмеркавалі месца і час правядзення масавай акцыі. Вырашана, што акцыя пройдзе 25-га сакавіка ў аўторак. Падрабязнасці плануецца агучыць на прэс-канферэнцыі, запланаванай на сераду наступнага тыдня. Прыкладна да гэтага часу будзе пададзена заяўка у Мінгарывканкам.

Намеснік лідэра Руху “За Свабоду” Віктар Карняенка паведаміў пра тое, што Александр Мілінкевіч выступіць адным з заяўнікаў маючай адбыцца акцыі.

– Аляксандр Мілінкевіч выступае адным з арганізатараў святочных мерапрыемстваў і падпішацца пад заявай на іх правядзенне, якая будзе перададзена мінскім уладам. Лідэр Руху таксама адзначыў, што незалежна ад таго, дазволяць улады правесці ў цэнтры Мінска прысвечаную Дню Волі акцыю альбо не, свята мусіць прайсці на цэнтральных вуліцах гораду, – паведаміў Віктар Карняенка.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)