Политика

«Альтэрнатыўным кандыдатам наканавана роля клоўнаў у гэтым фарсе»

Напярэдадні рэгістрацыі Цэнтрвыбаркамам кандыдатаў у прэзідэнты Мікалай Статкевіч заявіў, што паколькі апазыцыя не дамовілася, то замест удару кулаком у яе на выбарах атрымоўваецца ўдар пальцамі.

Прэтэндэнт на прэзыдэнцкае крэсла прызнаўся, што ў яго кепскі настрой перед афіцыйнай рэгістрацыяй, паведаляе «Радыё Свабода».

– Апазыцыя не дамовілася. І ў нас замест удару кулаком атрымоўваецца ўдар пальцамі, калі яшчэ ня горш. І другое: ужо відавочна, сыходзячы з фармаваньня ўчастковых камісій, выбараў зноў ня будзе. Будзе іх імітацыя, фарс, спэктакль. І ўсім нам, альтэрнатыўным кандыдатам, наканавана роля блазнаў, клоўнаў у гэтым фарсе. Трэба думаць, як быць у гэтай сытуацыі, – адзначыў палітык.

Нагадаем, 18 лістапада Цэнтрвыбаркам уручыць афіцыйныя пасьведчаньні кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі. Чакаецца, што іх атрымаюць 10 чалавек.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)