Спорт

Алімпіяда вачыма «зорна-паласатых» беларусаў (+ фота)

Два спартыўныя «спецыялісты-аматары», адзін з якіх пабачыў Алімпіяду без дапамогі тэлевізійнага вока, падзялілся ўражаньнямі пра Ванкувер-2010. Высветлілася: ніводзін з трох беларускіх мэдалёвых відаў ня быў паказаны ў ЗША ў жывым эфіры, «снайпер на лыжах – надзея Беларусі», а ММЗ трапіў у тройку самых дарагіх брэндаў нашай краіны.

Мінулыя ды цяперашнія аўтары шэрагу спартыўных выданьняў Беларусі – газэты “Прессбол”, часопіса “Ваш Спорт”, сайтаў “еСпорт.by” і “Сусьветны хакей па-беларуску” – нью-ёркскі менчук Ілля Куніцкі ды нью-джэрсійскі салігорац Дзяніс Талпека абмеркавалі пабачанае, адчутае ды перажытае за мінулыя два з паловай тыдні самых буйных спаборніцтваў гэтай зімы. Размова «зорна-паласатых» беларусаў падаецца ў скарачэнні.

І.К. – Па выніках нашых біятлонных дасягненьняў прачытаў на форуме газэты “Прессбол” файныя анекдоты – кароткія і ёмістыя, прыдуманыя наведвальнікамі сайта лепшай спартыўнай газэты Беларусі, якія таксама дадалі настрою.

Над анекдотамі “Клаус Зіберт: “DASH is fantastish!!!” ды “Снайпер на лыжах - надзея Беларусі” пасьмяяліся ад душы :)

Т.Д. – Цікавае ў мяне дарэчы склалася адчуваньне па выніках Алімпіяды. Здавалася б засмуціўся там, дзе думаў засмуціцца ня будзе нават і магчымасьці – у лыжах. Апытанка на сайце “Прессбола” кажа пра сходныя пачуцьці беларусаў .

Лыжнікі, на якіх і спадзяваньняў асаблівых не было, набедакурылі так, не даяжджаўшы да фінішу, што таксама патрапілі ў народны анекдотны фальклёр. Добра яшчэ, што ў прадстаўнічай кампаніі са знакамітым галяндзкім канькабежцам Свенам Крамерам, які з-за трэнера пераблытаў дарожку. “Мы пойдзем другім шляхам”. (с) Леанід Карніенка і Свен Крамер. Невычэрна народная мудрасьць ;)

А вось у “нашых” відах парадавалі амаль усе. Біятланісты-дзяўчыны падтрымалі лідэра і выступілі вышэй чаканьняў. На мужыкоў жа асабліва ніхто і так не разьлічваў, таму як выступалі астатнія асаблівай ўвагі ўжо і не зьвртялі: задача была нават перавыканана.

Няўдалы выступ Антона Кушніра кампэнсаваўся бліскучым скачком на вышэйшую ступень п’едэсталу Аляксея Грышына. У той момант, а 7-й з чвэрцю па часе ўсходняга ўзьбярэжжа ЗША я файна паскокаў па кватэры, а ў наступныя паўгадзіны атрымаў каля 20-ці смсак ад сяброў-беларусаў. Шчыра кажучы, пасьля таго, як Кушнір не патрапіў у фінал, нядзеяў менавіта на залаты медаль у мяне асаблівых не было. Хоць, вядома, падтрымліваў нашых напоўніцу! Таму радасьней было ўдвая! Прыемна-та як! Ээээх, Беларусь! Дзякуй, Аляксей, за твой падарунак усім нам!!!

Тэлебачаньне і яго зоркі

Толькі вось што крыўдна, дык тое, што ніводзін з трох беларускіх мэдалёвых відаў ня быў паказаны ў ЗША ў наўпроставым эфіры. На выручку прыходзіла безадмоўнае сеціва з неверагоднымі для сярэднестатыстычнага беларускага беларуса хуткасьцямі перадачы інфармацыі.

Біятлон на ТБ амэрыканскім наогул застаўся амаль па-за межамі ўвагі: 20-хвілінныя клачкі трансьляцыяў – гэта быў нейкі зьдзек над біятлонам. Ну, а фрыстайлавая частка звыкла для Алімпіяды па-амэрыканску аказалася задвінутай на 10-15 хвілін ад “лайва” для больш зручнага, па іх меркаваньню, выкарыстаньня часу трансьляцыі ў бізнэс-сэнсе. Праўда, і гэта чамусьці не дапамагло амэрыканцам паказаць хоць бы скачкі ўсёй шасьцёркі лепшых пасьля першай спробы. Цімафей Сьлівец такім чынам наогул не патрапіў на амэрыканскія экраны...

І.К. – Не сакрэт, што амэрыканскі спартовы бізнэс – фінансава празрысты. Сумы кантрактаў гульцоў, бюджэты клюбаў, прыбыткі ад тэлетрансляцыяў – усю гэту інфармацыю можна без цяжкасьцяў знайсьці ў сеціве. Беларускія ж рэаліі ў гэтым сэнсе – цёмны лес. Тым больш, калі тэлебачаньне зьяўляецца дзяржаўным і накіравана не на задавальненьне і адпаведна ўлік густаў гледачоў ды атрыманьне прыбытку, а на абслугоўваньне інтарэсаў улады.

У сучаснай беларускай ідэялогіі спорт адыгрывае вельмі важную ролю, бо гэта ці не адзіны сродак падняцьця прэстыжу краіны на міжнароднай арэне. Таму тое, што беларускае тэлебачаньне – асноўны рупар дзяржаўнай прапаганды – з кожнай Алімпіядай павялічвае аб’ёмы трансляцый, не выклікае здзіўленьня.

Мне не давялося паглядзець Алімпіяду вачыма БТ. Праўда, знаёмыя ў Беларусі кажуць, што з “блакітнага экрану” ішло шмат негатыву пра горад Ванкувер ды арганізацыю Алімпіяды. І умовы пражываньня нібыта не ідэальныя, і ежа не лепшая, і накладак з правядзеньнем спаборніцтваў шмат. Прызнаючы апраўданасць некаторых крытычных заўваг, усё ж такі падаецца, што БТ выкарыстала магчымасць для некаторага прыніжэньня заходняга сьвету.

З пункту гледжаньня наведальніка Алімпіяды, якім я быў чатыры дні, усё было на вышэйшым узроўні. Валанцёры заўсёды дапамагалі з інфармацыяй, прагляд хакейных гульняў быў арганізаваны добра, было шмат куды пайсці ў горадзе. Чаго не хапала асабіста мне – прагляду спаборніцтваў на вялікіх экранах для вялікай колькасьці людзей. Можна было пайсці ў спецыяльна створаныя павільёны ці бары, але, лічу, на плошчах, дзе тусавалася шмат народу, вялікіх экранаў бракавала.

І.К. – Беларускім спартцмэнам добра б было мець магчымасць зарабляць на рэкляме хоць нешта. Атрымліваецца ж так, што тыя мэдальныя дзесяткі тысячаў “зялёных”, прадугледжаных НАКам ды бюджэтам краіны і ёсьць амаль адзіны даход спарцмэнаў ад удзелу ў гульнях. Што ня ёсьць добра.

Праўда, тут прэтэнзіі, вядома, не да спарцмэнаў, а да агульнага бізнэс-клімату кріаны, СМІ, спартыўных фэдэрацый і шмат каго яшчэ.

Т.Д. – Ага. Столькі грошаў падаткаплацельшчыкаў (чамусьці ў Беларусі іх прынята называць дзяржаўнымі) ды прадпрыемстваў убухана ў той жа хакей-футбол на ўказах спартыўных, а ці тэлевізія тая ж стварыла хоць якога-небудзь героя? Пры такой неаб’емнай падтрымцы спорту і на словах і справай не ствараць спартыўны канал – лічу, вялізная памылка. Гэта б дазволіла разьвіваць спартыўныя ўнутраныя спаборніцтвы ды дала б нашмат больш магчымасьці разьвіцьця тэлевізіі спартыўнай, у тым ліку на месцах. Без гэтага можна яшчэ доўгі час будзе “разьвіваць” спорт і праводзіць самаўнушэньне-замбіроўку... Тэлевізія і спорт – павінны быць найлепшымі партнэрамі, СТРАТЭГІЧНЫМІ. Няўжо гэта так складана зразумець прадстаўнікам хакейных ды футбольных клюбаў і федэрацый спорту? Ці, узьнікае пытаньне, так ім трэба тое разьвіцьцё?

Зараз жа нават Саша Глеб у нас, напэўна, вядомы ў асноўным толькі спартыўным заўзятарам. Я ўжо не кажу пра Руслана Салея, Мішу Грабоўскага, братоў Касьціцыных, Лёшу Калюжнага, Юру Жаўнова, нашых баскетбалістак, Ягора Мешчаракова і Валодзю Верамеенку. Гэта ж гатовыя зоркі. Але ўсё ўпіраецца ў адсутнасьць неабходнага бізнэс-клімату ў нашай краіне.

Ну, пра спартыўны мэнэджмэнт мы маглі б размаўляць яшчэ доўга. Таму – давай лепш усё ж вернемся да Алімпіяды.

Хакейнае блюда

Т.Д. – Так. Мы адмыслова пакінулі самае смачнае на дэсерт ;) Толькі во ці быў хакей смачным у выкананьні беларусаў – яшчэ пытаньне...

І.К. – Добра, што хоць з’ядобным аказаўся. Для нас – хто наведаў толькі гульні са швэдамі і немцамі – дык лепш і складана прыдумаць было. Праўда, гэта больш датычыцца выніку.

Т.Д. – Ды хто там з нас – 15-ці чалавек беларусаў, што сабраліся ў той адзіны пераможны вечар у барчыку Манхэтана паглядзець за сустрэчай – тую гульню памятаць будзе... Радасьць была якая зато ад самой перамогі! Гол нашага Салея прымусіў пацярпець беларускую заўзятарку, на якую накінуліся мы ўсе, бо яна была ў швэдары з імём Руслана :)

Карацей, у той момант мы дакладна не шкадавалі, што адмовіліся ад ідэі вырабу беларускай саколкі з прозьвішчам “ZaharOFF” пад нумарам “ХХ” ;) Тайм-аўт у гэты раз ён узяць не запамятаваў. Навучыўся ў бітве пры Рызе. Праўда, у выніку гэта не пазбавіла трэнера ад стварэньня заўзятарскай ініцыятывы па “аб’яўленьню імпічмэнту” яму: рыхтуецца ўжо адпаведны ліст да адказных асобаў розных устаноў ды арганізацый.

І.К. – Так. Як ні хацелася заўзятарыць за зборную напоўніцу, але фігура галоўнага ўносіла пэўны разлад у нашы стройныя шэрагі падтрымкі каманды.

Т.Д. – Ну, столькі наляпаць брыдоты і так сапсаваць імідж краіны мог, напэўна, толькі ён. Я ўсё яшчэ радуюся, што яго словы пра “тупагаловых канадцаў” не пераклалі на ангельскую замежныя мэдыі. Сорамна было б за краіну ды за хлопцаў, якія яшчэ працягвалі ўдзельнічаць у турніры, калі Захараў сказаў, пра тое, што жадае перамогі расейцам. Як кажуць, без камэнтароў.

Гэта ж жах проста, як сябе паводзіць Міхалыч. Абражаючы ды прыніжаючы ўсіх вакол сябе і шукаючы безупынна ворагаў, па-мойму, складана, а то і немагчыма ўзьняць баявы дух ды выклікаць самапавагу ў ужо шмат што зрабіўшых у жыцьці людзей – заўважу, ЛЕПШЫХ у сваім відзе дзейнасьці ў Беларусі! Тое ж можна сказаць і пра сярэднестатыстычнага беларуса: якая тут можа самапавага ўзьнікнуць...

Народны фальклёр недарма зрабіў спадара Міхал Міхалыча адным з (анты)героеў сваёй творчасьці.

І.К. – Асабліва спадабаўся наступны анекдот. Па дадзеных брытанскай кансалтынгавай кампаніі Brand у тройку самых дарагіх брэндаў Беларусі ўвайшлі: 3-е месца — МТЗ; 2-е — МАЗ; 1-е — ММЗ. Спецыялісты Brand адзначаюць, што кожны беларус пры узгадваньні ММЗ закатвае вочы дагары, зжымае кулакі ды кажа: "Как он нам... дорог!"

…А калі сур’ёзна, то зірнуўшы на тое ж “Юнацтва” у апошнія гады бліжэй, узьнікае пытаньне, каго яно ўзгадала для зборнай? ММЗ працягвае расказваць басьні пра пераважную большасьць нібыта выхадцаў-“юнакоў” у складзе эліты беларускага хакею. Але тое было праўдай у 90-я, а ніяк не зараз. Па-мойму, у Наваполацку амаль бяз грошаў і ў Гомлі робяць куды больш, чым у гэтак узнасімым хэдкоўчам “Юнацтве”.

І.К. – Нельга не адзначыць, што вельмі паменьшылі патэнцыял нашай каманды траўмы Мішы Грабоўскага ды Андрэя Касьціцына. Першага нечакана сустрэў у падтрыбунным памяшканьні ў перапынку гульні са швэдамі. Даўшы інтэрвію нязьменнаму камэнтатару БТ Уладзіміру Навіцкаму, Міша звыкла не адмовіўся ад невялікай фатасэсіі з фанатамі. Ужо пасьля гульні Беларусь - Швэцыя давялося таксама пазнаёміцца з абаронцам нашай каманды Сяргеем Коласавым. Ён гуляў па вуліцы з жонкай і шчыра здзівіўся, што я размаўляю на беларускай мове. “У нас у Наваполацку я ніколі беларускую мову ня чуў”, – заявіў той. Мне стала сумна.

То можа быў адзіны негатыўны момант з усяго падарожжа ў Ванкувэр. Мы – чацьвера беларусаў у яркіх швэдрах з “Пагонямі” – там увесь час былі нарасхват. То пагутарыць з намі канадцы хацелі, то зфатаграфавацца, то проста пажадаць посьпеху. А яшчэ журналісты мясцовыя стараліся не прапусьціць магчымасць праінтэрвіюіраваць экзатычнах для ніх беларусаў, добра валодыючых ангельскай мовай. Так мы далі тэле-інтэрвію здымачнай групе, якая працавала на арэне “Canada Hockey Place” ды пагутарылі з журналістамі адной з цэнтральных ванкувэрскіх газэт – “The Vancouver Sun”. Пасьля таго, як нас паказалі на арэне некалькім тысяч гледачоў ды, асабліва, пасьля артукула ў газэце, нас пачалі пазнаваць на вуліцах Ванкувэра. Было прыемна; мы адчулі што значыць быць зоркамі ;)

Цалкам уражанні «зорна-паласатых» беларусаў аб Аліпіядзе чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)