Общество
Віталь Ругайн, Еўрарадыё

Алесь Міхалевіч у Вільні сустрэўся з жонкай і дачкой (фотафакт)

«Цяжкасці ўмацавалі нас, нашу сям'ю» - кажа экс-кандыдат у прэзідэнты, палітуцякач.

Еўрарадыё: Як у вас атрымалася сустрэцца з сям’ёй, дзе гэта адбывалася?

Міхалевіч: "Я сустрэўся са сваёй жонкай і малодшай дачкой у Вільні, куды мая жонка прыехала па справах. Я вельмі цешуся, што у нас атрымалася сустрэцца, што мы разам. Гэта вельмі прыемна".

Еўрарадыё: Ці былі нейкія перашкоды ў іх?

Міхалевіч: "Не. Перашкодаў не было".

Еўрарадыё: Ці доўга цягнулася гэта сустрэча?

Міхалевіч: "Не, мы сустрэліся літаральна з раніцы да вечара. Некалькі гадзін, але гэта прыемна, што атрымалася сустрэцца, бо хочацца, вядома, з сям’ёй быць увесь час, каб мы сустракаліся часцей".

Еўрарадыё: Можа, вы абмяркоўвалі верагодны пераезд вашай сям’і або плануеце сустракацца часцей?

Міхалевіч: "Будзем спрабаваць сустракацца як мага часцей. Што тычыцца пераезду, то мы вырашылі з жонкай пакуль гэта пытанне не агучваць".

Еўрарадыё: Як ваша дачка адрэагавала на сустрэчу з вамі?

Міхалевіч: "Ёй няма яшчэ 2 гадоў. У мяне кожны раз такое адчуванне, што яна часткова забываецца, што гэты дарослы дзядзя, які яе пачынае браць на рукі, гэта тата. Будзем спадзявацца, што яна будзе бачыць мяне рэгулярна".

Еўрарадыё: Як гэтыя падзеі паўплывалі на вашы стасункі ў сям’і, ці нешта змянілася?

Міхалевіч: "Такія падзеі або стасункі вельмі ўмацоўваюць, або цалкам руйнуюць. У маім выпадку, я думаю, гэта яшчэ больш умацавала сям’ю".

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)