Алена Сантарэлі

Італьянская мадэль Алена Сантарэлі ўваходзіць у лік самых жаданых жанчын свету. Колькасць прыхільнікаў 24-гадовай прыгажуні асабліва пашырылася пасля леташняй фотасесіі, дзе Алена ўпершыню з’явілася топлес.

А пакуль мужчынская палова зямнога шара захапляецца фотаздымкамі спадарыні Сантарэлі, тая вырашыла з галавою аддацца спорту, дакладней асобным яго прадстаўнікам. Спачатку яна закруціла раман з форвардам Крысціянам В’еры, затым закадрыла італьянскага мільянера і боса каманды “Формула-1” “Рэно” Флавіо Брыаторэ.

Зараз Алена зноў свабодная, але не траціць надзеі. Па словах мадэлі, яе дагэтуль “вельмі прыцягваюць менавіта майстры скуранога мяча” (можа, Аляксандру Глебу паспрабаваць?). Выйсці за аднаго з іх замуж — яе даўняя мара і першы крок у гэтым кірунку ўжо зроблены: нядаўна Сантарэлі прапанавалі галоўную ролю ў фільме “Жонка футбаліста”. Думаецца, калі гэтая роля ёй ўдасца, доўга чакаць прыгажуні не давядзецца.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4(1)