Политика
Сяргей Бужаў, «Мы»

«Алексіевіч плюнула ў памяць пра дарагіх мне людзей»

Лідэр КХП-БНФ Зянон Пазьняк заявіў, што пісьменніца Святлана Алексіевіч схлусіла, распавёўшы нядаўна ў інтэрв’ю “Нямецкай хвалі” пра нібыта размову з ім пра паліцаяў.

Цытата Святланы Алексіевіч (падаем у арыгінале — па-руску): “Не надо обольщаться, думая, что память — это некая неподвижная вещь. Чем больше я занимаюсь изучением исторических документов, тем меньше понимаю, что это такое и насколько всему этому надо верить. Понимаете, мы не владеем реальностью как таковой. Всего, что вокруг нас, мы не понимаем и не видим. Тем более, в периоды глобальных исторических перемен и трагических испытаний. На самом деле, мы просто сталкиваемся с разными версиями того, что произошло.

В советское время историческая память служила большевистской версии прошлого. После обретения Беларусью независимости в течение какого-то промежутка времени (я не знаю, можно ли назвать то, что тогда происходило, демократией) вдруг начали появляться трактовки исторической памяти именно, как считалось, с точки зрения белорусов.

Я помню свой тогдашний разговор с Зеноном Позняком, услышанное повергло меня в ужас. Он говорил о том, что надо создать общество памяти полицаев, кто защищал, якобы, Беларусь. Я представила, что будет, если выйти с этим предложением к нашему народу без соответствующей культурной подготовки. Без разделения тех полицаев, без понимания, кто и за что там воевал.

Я поняла, что если наша элита будет так думать, то мы, конечно, проиграем. И мы проиграли. Надеяться на то, что память и прошлое нас защитят невозможно, с памятью можно обращаться как угодно. Боюсь, что вообще вместо истории останется лишь мифология. Особенно это опасно в наше время, когда в целом уровень культуры и политической, и гуманитарной понижается”.

Рэакцыя Зянона Пазьняка па факце: “Я ніколі не меў з ёй ніякай гаворкі. Я не ёсць асабіста знаёмы з С.Алексіевіч (як і яна са мной). Я не знаёмы з ёй. Я бачыў яе адзін раз у асяроддзі іншых людзей (Я. Будзінаса і нейкіх маскоўскіх паэтаў) і, паўтараю, ні пра што з ёй не размаўляў, нават пра надвор’е. Чалавек яна для беларускай справы чужы і варожы, яна мяне абсалютна не цікавіла”.

Уласна, на гэтым можна было б і скончыць, даводзіць палітык, але: “Алексіевіч хлусіць, размовы з ёй увогуле не было. Але яна плюнула ў памяць пра дарагіх мне людзей. Мой бацька ваяваў на фронце і ў снежні 1944-га загінуў у барацьбе з нямецкім фашызмам. Мой родны дзядзька таксама ваяваў у Чырвонай арміі з гітлерскім нацызмам з 1941-га па 9-га лютага 1945-га і згарэў ў танку ва Усходняй Прусіі. Таму тое, што цяпер сказала Алексіевіч, гаворыць пра інтэлектуальную бессаромнасць і маральны ўзровень гэтай асобы (не кажу ўжо пра дзікую ідэю і выказванне, якое яна для мяне прыдумала)”.

Таксама для Пазьняка гэта стала і нагодай паразважаць пра дваццацігадовую расійска-камуністычную прапаганду па скрыўленні яго вобразу (“Пазьняк — сын паліцая”, “Пазьняк сам быў паліцаем”, “Пазьняк расстрэльваў падпольшчыкаў”, “Пазьняк будзе вешаць камуністаў”, “Пазьняк пазбавіць пенсіяў пінсіянераў”, “Пазьняк выганіць ўсіх рускіх” і г. д.): “Даўно, яшчэ ў 90-ых, дасягнула парогавай мяжы -— стварыла 15-20 адсоткаў апрацаваных людзей. Цяпер высілкі антыпазьнякоўскай прапаганды ў Беларусі накіраваныя на адчайнае падтрыманне гэтага парогу. Наперад яны ўжо не прасоўваюцца. Прытым жыццё дубасіць гэтых “прапагандыстаў” так, што нават “Советская Белоруссия” і Лукашэнка вымушаныя прамаўляць ідэямі і словамі Пазьняка дваццацігадовай даўнасці (ды яшчэ і як прамаўляць, адкуль толькі імпэт узяўся, калі прыціснула!).

Так што — “верной дорогой идёте, товарищи!”. І яны ідуць, як кот па жэрдачцы, і ў БЧС, і ў Балта-Чарнаморскі калектар, і ў Еўропу. І Расія, аказваецца, як яны ўжо лямантуюць, хоча захапіць Беларусь. (Бачыце — яны “прозрели”. Хаця ведаем мы гэтыя “войны” і разборкі двух мафіяў і чым яны заканчваюцца.)”

Аднак, паводле Пазьняка, “што датычыць Алексіевіч, дык тут нюанс. Тут праца ўжо на Еўропу, на Брусэль, на “Нямецкую хвалю.” Ім хочацца стварыць з мяне ў Еўропе страшылку, вобраз гэткага Лі Пэна. Беларусы нават не ўяўляюць, якая плойма агентуры, журналістаў і так званай “апазіцыі” працуе супраць мяне ў гэтым кірунку на Захадзе. І які ж вынік іхняй “супердзейнасці”? Вынік такі – крах падстаўной апазіцыі ў Беларусі, а ў Прагу на саміт “Усходняга партнёрства” паехаў Пазьняк”.

Палітык звяртае ўвагу на тое, “як беларусафобы трактуюць каштоўнасці ў сваіх інтарэсах. За камунізмам яны казалі, што “главное не национальные особенности, а построение коммунистического общества”, казали аб “стирании национальных различий” на шляху да камунізма, аб адміранні беларускай мовы (дзеля камунізму) і аб гаварэнні пры камунізме на “общечеловеческом языке” (чытай – на рускай мове) і г. д. Цяпер ужо “камунізм” замянілі “дэмакратыяй” і сталі “дэмакратамі”. І тут прыстасаваліся і смокчуць ужо дэмакратычную суслу. Галоўнае не мова, маўляў, а “дэмакратыя”. Дэмакратыя über alles”.

Алексіевіч уважаецца Пазьняком якраз за беларусафобку. Ён прыгадаў ёй некалькі выказванняў 2005 года на радыё “Свабода”: “Пра нас, пра тых, што ў змаганні здабывалі незалежнасць Беларусі: “Яны не ўяўляюць рэальны народ, ён рускай свядомасці. Адзіны рэальны палітык у беларускай прасторы – гэта Лукашэнка”. І, нарэшце, апошняя нізасць з гэтай прамовы: “Няма розніцы, якая мова, якая культура, галоўнае — дэмакратыя. Пакуль мы (?) не пусцім дэмакратыю наперадзе мовы, мы (?) зноў загінем”.

"Не так даўно Алексіевіч прыехала ў Нью-Йорк і, выступаючы на Брайтане, назвалася рускай пісьменніцай, наследніцай Чэхава і Талстога. Дык хай бы і заставалася такой, як пра сябе думае. Аднак жа не, падладжваецца пад беларусаў, удае “боль за Белоруссию”, “інтэлігентна” паплёўваючы ў душу гэтай “Белоруссии”, дзе толькі можа. За саветамі ніякай мінімальна крытычнай пазіцыяй да савецкага рэжыму яна не вызначалася. У часы беларускай нацыянальна-вызвольнай рэвалюцыі 1988-91 гг. яе і зблізку ніхто не бачыў каля Беларускага Народнага Фронту і нацыянальнага руху (і каментароў не давала). Затое цяпер, калі можна беспакарана валіць на беларушчыну, яна выказалася без сораму і сумлення. Крайне непрыемна пісаць пра нізасць, але ўсяму ёсць мяжа. Для мяне такой мяжой з'яўляюцца так званыя “паліцаі”. Калі чалавек апускаецца ўжо да “паліцаяў”, то гаварыць з ім няма пра што, ён траціць у маіх вачах усялякую павагу. Шчыра кажучы, я не думаў, што Алексіевіч здольная дайсці аж да самага дна. Аказваецца, здольная, ды яшчэ і з думай пра “судьбы народные”, — рэзюмуе палітык.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)