Общество
Міхась Скобла, Радыё Свабода

«Алексіевіч на эвэрэсьце сусьветнай славы ўзьняла бел-чырвона-белы сьцяг»

Чым ёсьць Нобэлеўская прэмія Сьвятланы Алексіевіч для беларускай літаратуры — стымулам ці выклікам? І што робіць незалежны Саюз пісьменьнікаў для творчай моладзі? Госьцем перадачы на Радыё Свабода — намесьнік старшыні СБП Алесь Пашкевіч.

Алесь Пашкевіч : Калісьці вельмі мудра сказала Маргарэт Тэтчар: «Чалавек узыходзіць на Эвэрэст дзеля сябе, але пакідае там сьцяг сваёй дзяржавы». Вось і Сьвятлана Алексіевіч працавала ў літаратуры дзеля сябе, дзеля сваіх чытачоў, яна ўзышла на эвэрэст сусьветнай славы і ўзьняла там сьцяг Беларусі, прычым не дзяржаўны, а — бел-чырвона-белы.

Нобэлеўскія ляўрэаты — людзі розных пазыцый, сьветапоглядаў і стылёвых кірункаў, і ніводнага зь іх пераўзысьці немагчыма. Гэта ня так, як, скажам, у спорце, дзе чэмпіёнскае дасягненьне заўтра будзе пераўзыдзена. А перапісаць, пераўзысьці Буніна, Набокава ці Алексіевіч немагчыма.

Яна, без сумневу, беларуская пісьменьніца, урэшце яна — сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. І большасьцю чытачоў у сьвеце яна ўспрымаецца менавіта як беларускі творца. Японскіх, кітайскіх, францускіх ці швэдзкіх чытачоў, якія будуць чытаць творы Алексіевіч у перакладах на свае мовы, ня ў першую чаргу цікавіць, на якой мове яны былі створаныя.

Да таго ж, пазыцыя Сьвятланы Аляксандраўны наконт «русского мира» і пэўных палітычных падзеяў вельмі паказальная. Гэта ня толькі беларуская пісьменьніца, але і чалавек беларускага сьвету, як яна прызналася на першай пасьля прысуджэньня прэміі прэсавай канфэрэнцыі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)