Политика
Анастасія Зелянкова

Актывістаў пакаралі за ўлёткі пра мітынг прадпрымальнікаў

Суд Завадскога раёна прыгаварыў затрыманых 28 лістапада за распаўсюд ўлётак з заклікам прыйсці на мітынг прадпрымальнікаў Алеся Таўстыку і Рыслана Луцэнку да 7 і 10 сутак адпаведна.

Як паведааміў “Салідарнасці” палітык Вячаслаў Сіўчык, хлопцаў затрымалі ў сталічным ТВЦ “Падземны горад”. Яны распаўсюджвалі інфармацыныя бюлетэні з заклікам прыйсці 10 снежня а 12-й гадзіне на Кастрычніцкую плошчу, дзе мае адбыцца мітынг прадпрымальнікаў.

Супрацоўнікі міліцыі адабралі ў актывістаў улёткі і скалі пратакол за парушэнне грамадскага парадку.

Судовае паседжанне праходзіла за закрытымі дзвярыма.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)