Айшварыя Рай

Індыйская прыгажуня Айшварыя Рай мае званне самай цнатлівай актрысы. Ні ў адным з больш як сарака фільмаў гледачы не бачылі яе нават у сцэне з пацалункам, не кажучы ўжо пра эпізоды ў ложку. Можа, менавіта таму Айшварыя не стала адной з дзяўчын Джэймса Бонда, ролю якой ёй прапаноўвалі.

Тым не менш слава добрапрыстойнай кінадзівы не перашкаджае былой Міс Свету-94 называцца самай сексуальнай жанчынай Індыі. Як, дарэчы, і круціць раманы з першымі прыгажунамі індыйскага кіно, большасць з якіх маюць не такі ўжо і станоўчы імідж. Сярод апошніх захапленняў Айшварыі — вядомы акцёр Абішэк Бачхан, з якім, калі верыць жоўтай прэсе, спадарыня Рай збіраецца ў хуткім часе ўзаконіць свае адносіны.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)