Айшварыя Рай ці Эмбер Хёрд? (галасаванне)

Балівудская «цнатлівіца» супраць галівудскай спакусніцы — у спаборніцтве за тытул каралевы сэксуальнасці. Змаганне за тытул «Прыгажуня-2013» (умовы тут) працягваецца.

Хоць ні ў адным з больш як сарака фільмаў гледачы не бачылі Айшварыю Рай нават у сцэне з пацалункам (тым больш у эратычных фотасесіях), гэта не перашкодзіла прыгажуні стаць самай сэксуальнай жанчынай Індыі. Нядаўна былая Міс Свету-94 прымерыла на себя яшчэ адну ролю – маці.

Супрацьстаіць ёй актрыса Эмбер Хёрд, якую апошнім часам называюць не інакш, як разлучніцай — менавіта яе вінавацяць у распадзе зорнай пары Ванэсы Парадзі і Джоні Дэпа.

Дэп зрабіў свой выбар. А якую з прыгажунь выбяруць чытачы «Салідарнасці» — бісэксуальную спакусніцу Хёрд ці благапрыстойную Рай?

Айшварыя Рай

Эмбер Хёрд

Галасаванне скончанае. У ім узялі ўдзел 434 наведвальніка. Перамагла Эмбер Хёрд — 71,7%:28,3%. Яна выйшла ў 1/16 фіналу «Прыгажуні-2013».

Новую пару «на выбар» мы прапануем 20 кастрычніка а 12-й.

Напярэдадні

Клаўдыа Шыфер — Наомі Кэмпбэл

Джэніфер Лопес — Крысціна Хендрыкс

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)