АГП выключыла з сваіх шэрагаў Канапацкую

«Страціла сувязь з партыяй», паведамляе Радыё Свабода.

Адпаведная пастанова была прынятая на Палітрадзе Аб’яднанай грамадзянскай партыі, якая адбылася 1 сьнежня ў Менску.

Разглядаючы пытаньне аб «адпаведнасці заканадаўчай ініцыятывы Г. Канапацкай Статуту і праграме партыі» палітрада прыняла рашэньне: «З прычыны неаднаразовых парушэньняў Ганнай Канапацкай Статуту АГП (п. 3.4 і п.9), страты даверу партыі да Г. Канапацкай і страты Г. Канапацкай сувязі з партыяй, Палітрада АГП вырашыла выключыць А. Канапацкую з АГП».

Сёлета ў верасьні дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая прыпыніла сяброўства ў АГП з прычыны таго, што партыя адмовілася ад супрацоўніцтва зь ёй напярэдадні парлямэнцкіх і прэзыдэнцкіх выбараў.

О предложении Канопацкой: «Старость в роли патриарха, с прополкой арбузов и моделями, — привлекательная перспектива»

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 4.4 (оценок:43)