Адрыяна Вольпэ

Італьянская тэледзіва Адрыяна Вольпэ пачынала сваю кар’еру на міланскіх мадэльных падмостках у 1990 годзе. Літаральна праз два гады прыгажуню запрасілі на тэлебачанне, дзе яна працуе і зараз.

А вось у дачыненні да спадарожнікаў жыцця Адрыяна не настолькі пастаянная. Пасля бліц-шлюбу з Чыка Канджыні ў 2000 годзе, які доўжыўся ўсяго 4 месяцы, яна спачатку нахабна адбіла мэнеджэра "Формулы-1" Флавіа Брыаторэ ў Наомі Кэмпбэл, потым “пазычыла” абаронцу “Мілана” Джузэпэ Панкара ў мадэлі Крысціны Чэлаі. Супакоілася Адрыяна толькі летась, калі выйшла замуж за бізнэсмена Раберта Парлі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)